Гуанчжоўскі кірмаш пройдзе ў анлайнавым і традыцыйным фарматах

2021-09-15 17:42:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

130-ы Кітайскі кірмаш імпартных і экспартных тавараў, вядомы як Гуанчжоўскі кірмаш, адновіць сваю працу ў традыцыйным фармаце, паведамілі арганізатары ў аўторак.

Кірмаш, які павінен пачацца ў наступным месяцы ў правінцыі Гуандун, будзе праходзіць як у рэжыме анлайн, так і афлайн, паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра камерцыі КНР Жэнь Хунбінь. Паводле яго слоў, мерапрыемства будзе доўжыцца пяць дзён і ўключаць толькі адзін этап у параўнанні з трыма этапамі папярэдніх кірмашоў з улікам бягучай сітуацыі з пандэміяй.

Анлайн-выстава прапануе 60 тыс. анлайн-стэндаў, як гэта было задумана першапачаткова, дадаў ён.

Гуанчжоўскі кірмаш, які ўпершыню адбыўся ў 1957 годзе, лічыцца важным барометрам знешняга гандлю Кітая.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ