У кітайскай сталіцы стартаваў міжнародны кніжны кірмаш
У аўторак у кітайскай сталіцы адкрыўся Пекінскі міжнародны кніжны кірмаш. На ім будзе прадстаўлена больш за 300 тыс. найменняў кніг з усяго свету.
Як паведаміў арганізатар, у мерапрыемстве прымаюць удзел каля 2200 экспанентаў са 105 краін, уключаючы 57 краін і рэгіёнаў ўздоўж "Пояса і шляху".
На кніжным кірмашы будуць прадстаўлены эксклюзіўныя выданні, прысвечаныя 100-гадовай гісторыі КПК. Разам з гэтым, у рамках кірмашу таксама пройдуць канферэнцыі і форумы на высокім узроўні з мэтай прасоўвання абменаў паміж кітайскімі і замежнымі выдавецтвамі.
Гэта першы буйны міжнародны кніжны кірмаш, які праводзіцца на фоне пандэміі COVID-19. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 18 верасня.