Прэм'ер-міністр Сінгапура Лі Сянь Лун сустрэўся з Ван І

2021-09-15 17:46:23
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэм'ер-міністр Сінгапура Лі Сянь Лун правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Ван І, які знаходзіцца там з афіцыйным візітам.

Лі Сянь Лун захапіўся поспехамі Кітая ў сферы прафілактыкі і кантролю эпідэміі. Ён заявіў, што пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін двухбаковыя абмены і супрацоўніцтва ў розных сферах прыносяць багатыя плады; Сінгапур шануе дасягненні сінгапурска-кітайскіх адносін, спадзяецца на іх далейшы прагрэс і ўступленне ў новую эпоху. За мінулыя 30 гадоў якасць адносін паміж АСЕАН і КНР павысілася па ўсіх напрамках, што адпавядае карэнным інтарэсам абодвух бакоў, садзейнічае стабільнасці, адкрытасці і супрацоўніцтву ў рэгіёне. Сінгапур падтрымлівае сумесную арганізацыю краінамі АСЕАН і Кітаем мерапрыемстваў з нагоды 30-й гадавіны ўстанаўлення адносін дыялогу. Паводле слоў прэм'ер-міністра, умацаванне адкрытай структуры рэгіянальнага супрацоўніцтва дасць новыя магчымасці развіцця абодвум бакам. За мінулыя 40 з лішнім гадоў Кітай дамогся грандыёзных поспехаў, паралельна з гэтым ўзрасла і яго міжнародная адказнасць, падкрэсліў Лі Сянь Лун. Ён выказаў спадзяванне, што ўсе бакі будуць весці пазітыўнае ўзаемадзеянне з Кітаем, агульнымі сіламі будаваць "глабальную вёску" эпохі глабалізацыі, садзейнічаць доўгаму і ўстойліваму міру.

Ван І перадаў Лі Сянь Луну прывітанне ад кіраўнікоў Кітая і заявіў, што на працягу 30 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж КНР і Сінгапурам двухбаковыя адносіны захоўваюць дынамічнае развіццё, стаўшы важным фактарам стабільнасці ў рэгіёне. Паводле яго слоў, гэта абумоўлена вядучай стратэгічнай роляй кіраўнікоў дзвюх краін, сумеснымі намаганнямі грамадства, а таксама тым, што сінгапурскі бок заўсёды можа аб'ектыўна ацэньваць развіццё Кітая. Пазіцыянаванне кітайска-сінгапурскіх адносін шматбаковага супрацоўніцтва і партнёрства ўдала збалансавана. Кітайскі бок разлічвае яшчэ больш умацаваць узаемадавер і паглыбіць абмены паміж дзвюма краінамі.

Ван І запэўніў, што Кітай, цвёрда прытрымліваючыся прынцыпаў добрасуседства і сяброўства, працягне паглыбляць супрацоўніцтва з краінамі АСЕАН і адкрываць новыя перспектывы адносін паміж КНР і АСЕАН. Ён дадаў, што Кітай разлічвае разам з краінамі АСЕАН паскорыць перамовы па Кодэксе паводзін у Паўднёва-Кітайскім моры, сумесна арганізаваць юбілейныя мерапрыемствы з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення адносін дыялогу паміж Кітаем і АСЕАН, дзяліцца з усімі краінамі вынікамі развіцця, садзейнічаць агульнаму развіццю і росквіту рэгіёна.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ