Пасол КНР у ЗША выказаў спадзяванне, што ЗША прыкладуць рэальныя намаганні для паляпшэння двухбаковых адносін

2021-09-15 17:48:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва застаецца стабілізуючым фактарам кітайска-амерыканскіх адносін. Кітайскі бок спадзяецца, што ЗША створаць неабходныя ўмовы і атмасферу для рэалізацыі першай фазы гандлёвага пагаднення паміж Кітаем і ЗША і стымулявання двухбаковых гандлёва-эканамічных сувязяў, а таксама прыкладуць намаганні для паляпшэння двухбаковых адносін. Пра гэта заявіў пасол КНР у ЗША Цінь Ган на прыёме, наладжаным саветам дырэктараў Нацыянальнага савета па амерыканска-кітайскім гандлі /НСАКГ/ у фармаце відэа-канферэнцыі з нагоды яго ўступлення ў новую пасаду.

Цінь Ган даў пазітыўную ацэнку важнаму ўнёску НСАКГ у садзейнічанне кітайска-амерыканскаму гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву на працягу доўгага часу.

Паводле яго слоў, гандлёва-прамысловыя колы ЗША больш за ўсё занепакоеныя нявызначанасцю. Дыпламат падкрэсліў, што цяжкасці і нявызначанасць, з якімі сутыкаецца кітайска-амерыканскі гандаль і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, паўсталі не па віне кітайскага боку. Ён заклікаў бакі ісці насустрач адзін аднаму і прыкласці рэальныя намаганні для паляпшэння кітайска-амерыканскіх адносін на аснове ўзаемнай павагі, роўнасці і ўзаемнай выгады.

Цінь Ган адзначыў, што Кітай у поўнай меры прадэманстраваў свае шчырыя намеры, пераадольваючы негатыўны ўплыў пандэміі COVID-19 і стабільна прасоўваючы працу па рэалізацыі першай фазы гандлёвага пагаднення з ЗША. Між тым пасля ўступлення ў сілу пагаднення амерыканскі бок бесперапынна ўводзіў абмежаванні ў дачыненні да Кітая, у тым ліку ўнёс больш за 900 кітайскіх суб'ектаў у розныя абмежавальныя спісы, што стрымала пакупніцкую здольнасць прадпрыемстваў і іх жаданне рабіць закупкі ў ЗША. Гэта аказала вялікі негатыўны ўплыў на рэалізацыю пагаднення.

Цінь Ган таксама пракаментаваў расследаванне ў дачыненні да Кітая ў адпаведнасці з раздзелам 301 Закона ЗША аб гандлі ад 1974 года, паказаўшы, што расследаванне не дасць ніякіх пазітыўных вынікаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ