Сі Цзіньпін абвясціў 14-я Усекітайскія гульні адкрытымі

2021-09-16 12:11:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 15 верасня ўвечары на стадыёне Сіаньскага алімпійскага цэнтра абвясціў аб адкрыцці 14-х Усекітайскіх гульняў.

Усекітайскія гульні, якія вядомыя як кітайская "малая Алімпіяда", праводзяцца раз на чатыры гады пачынаючы з 1959 года. Іх праграма ўключае алімпійскія віды спорту з даданнем традыцыйных баявых мастацтваў Кітая (ушу).

У спаборніцтвах прымуць удзел больш за 12 тысяч спартсменаў з усіх правінцый, гарадоў цэнтральнага падпарадкавання, аўтаномных раёнаў, спецыяльных адміністрацыйных раёнаў Сянган і Аамэнь, Сіньцзянскага вытворча-будаўнічага корпуса, а таксама спартыўных асацыяцый краіны. Гульні будуць працягвацца да 27 верасня.

Спаборніцтвы па скачках у ваду, сінхронным плаванні і мастацкай гімнастыцы завяршыліся яшчэ да афіцыйнай цырымоніі адкрыцця.

Горад Сіань, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай), вядомы ва ўсім свеце дзякуючы выяўленай тут тэракотавай арміі першага кітайскага імператара Цінь Шыхуана.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ