​Беспілотны дырыжабль з падтрымкай 5G завяршыў выпрабавальны палёт у Паўднёва-Заходнім Кітаі

2021-09-16 12:12:55
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Беспілотны геліевы дырыжабль, абсталяваны сеткай 5G, паспяхова завяршыў выпрабавальны палёт у Паўднёва-Заходнім Кітаі.

Дырыжабль прызначаны для прадастаўлення паслуг сувязі ў выпадку неабходнасці экстранага выратавання і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў у будучыні.

Дырыжабль "5G Cloud One", аснашчаны базавай станцыяй 5G, праляцеў на вышыні 300 метраў над зямлёй, праходзячы розныя тэставыя выпрабаванні ў Чусюн-Ійскай аўтаномнай акрузе правінцыі Юньнань, дзе здараюцца стыхійныя бедствы, такія, як апоўзні, селевыя патокі і паводкі.

З карыснай нагрузкай больш за 200 кг і плошчай пакрыцця сігналу да 100 квадратных кіламетраў, дырыжабль можа знаходзіцца ў паветры больш за 15 дзён і вытрымліваць моцныя вятры.

Дырыжабль, заснаваны на інавацыйных тэхналогіях сувязі 5G, можа эфектыўна кампенсаваць недахопы традыцыйных метадаў сувязі ў надзвычайных сітуацыях, такія, як павольная перадача даных і абмежаванае пакрыццё, сказаў інжынер Юньнаньскага філіяла China Mobile Чэнь Гавэй.

Дырыжабль быў сумесна распрацаваны Юньнаньскім філіялам China Mobile, Юньнаньскім інавацыйным інстытутам пры Пекінскім універсітэце авіяцыі і касманаўтыкі / Beihang University / і кампаніяй Huawei Technologies Co., Ltd.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ