Сі Цзіньпін заклікаў да забеспячэння ўсебаковага развіцця навучэнцаў сярэдняй школы
15 вераьня генэральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін запатрабаваў і далей паляпшаць якасць адукацыі для забеспячэння ўсебаковага развіцця маладых людзей краіны, заклікаўшы іх стаць апорай дзяржавы.
Ён зрабіў гэтыя заўвагі ў аўторак падчас наведвання сярэдняй школы ў павеце Суйдэ горада Юйлінь у рамках інспекцыйнай паездкі ў прав. Шэньсі на паўночным захадзе Кітая.
Сі Цзіньпін заходзіў у класы і на школьную спартыўную пляцоўку, назіраў, як вучні займаюцца каліграфіяй і фізічнымі практыкаваннямі, цяпло гутарыў з імі.
Ён заклікаў да намаганняў па больш эфектыўным развіцці адукацыі і ўдасканаленні яе структуры для задавальнення патрэбаў па рэалізацыі мэты, прымеркаванай да другога стогадовага юбілею.
Сі Цзіньпін таксама падкрэсліў важнасць усебаковага развіцця маральных, разумовых, фізічных, эстэтычных і працоўных якасцяў навучэнцаў.
Маладыя людзі павінны імкнуцца стаць будаўнікамі і прадаўжальнікамі справы сацыялізму і карыснымі для краіны, народа і грамадства асобамі, дадаў ён.