Ян Цзячы прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Міжнароднага фестывалю народнай культуры і мастацтва "Вялікая Кітайская сцяна"

2021-09-16 12:14:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Член Палітбюро ЦК КПК, кіраўнік Канцылярыі Камісіі ЦК КПК па замежных справах Ян Цзячы 15 верасня прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Міжнароднага фестывалю народнай культуры і мастацтва "Вялікая Кітайская сцяна" у рамках ініцыятывы "Пояс і шлях" 2021, якая адбылася ў горадзе Ланфан (правінцыя Хэбэй, Паўночны Кітай), а таксама правёў сустрэчы з амбасадарамі замежных краін і прадстаўнікамі міжнародных арганізацый.

Ян Цзячы паведаміў, што ў сваім віншавальным лісце з нагоды мерапрыемства старшыня КНР Сі Цзіньпін высока ацаніў важныя вынікі, дасягнутыя з моманту вылучэння ініцыятывы "Пояс і шлях", цалкам пацвердзіў значнасць арганізацыі гэтага фестывалю народнай культуры і мастацтва і зноў заявіў аб шчырым імкненні Кітая працаваць з іншымі краінамі для прасоўвання сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху" і садзейнічання прагрэсу чалавечай цывілізацыі. Па словах сябра Палітбюро ЦК КПК, гэтыя словы Сі Цзіньпіна маюць вялікае значэнне.

Як адзначыў Ян Цзячы, у 2013 годзе, кіруючыся шырокім бачаннем і грандыёзнымі задумамі, Сі Цзіньпін улічыў унутраную і знешнюю сітуацыю, засяродзіўся на будучыні развіцця чалавецтва і выступіў з ініцыятывай калектыўнага будаўніцтва "Пояса і шляху", якая адкрыла новыя перспектывы для агульнага росквіту і развіцця ў свеце і атрымала станоўчы водгук ад міжнароднай супольнасці. За апошнія 8 гадоў Кітай запусціў вялікую колькасць праектаў практычнага супрацоўніцтва з краінамі ўздоўж "Пояса і шляху", накіраваных на карысць іх народаў, усталяваў партнёрскія адносіны па стварэнні ўсебаковай і комплекснай узаемазвязанасці, змацаваў новыя повязі абмену і ўзаемнага навучання паміж цывілізацыямі, дадаў Ян Цзячы. Ініцыятыва "Пояс і шлях" стала найбуйнейшай платформай міжнароднага супрацоўніцтва ў сучасным свеце і самым папулярным міжнародным грамадскім дабром, што прыносіць карысць народам усяго свету, падкрэсліў ён.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ