У Харбіне адкрыўся 35-ы Міжнародны музычны фестываль "Харбінскае лета"

2021-09-17 14:43:30
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Напярэдадні адбылося ўрачыстае адкрыццё 35-га Міжнароднага музычнага фестывалю "Харбінскае лета". У рамках гэтага мерапрыемства ў "горадзе музыкі" Харбіне (правінцыя Хэйлунцзян, Паўночна-Усходні Кітай) пройдзе серыя музычных выступленняў, якія працягнуцца да канца лістапада.

Фестываль арганізаваны Міністэрствам культуры і турызму КНР сумесна з Народным урадам горада Харбін і з'яўляецца самым працяглым і частым мерапрыемствам у Кітаі ў сферы музыкі і мастацтва. За апошнія 60 гадоў музычны фестываль "Харбінскае лета" стаў самай уплывовай культурнай падзеяй у краіне і за мяжой.

Сёлета праграма фестывалю вельмі насычаная і прадстаўлена сям'ю буйнымі блокамі: канцэртамі на цырымоніі адкрыцці "Імчыся, рака Сунгары!", усекітайскімі прадстаўленнямі, серыяй выступленняў "Бліскучыя 100 гадоў", форумамі і музычнымі сустрэчамі "Культурная сталіца Усходняй Азіі", цыклам канцэртаў «Сход акадэмічнай музыкі», выставамі сучаснага мастацтва і культурна-масавымі мерапрыемствамі.

У рамках блока ўсекітайскіх прадстаўленняў будуць па чарзе праведзены 14-ы Канцэрт нацыянальнай вакальнай музыкі, 2-і Паказ выбітных кітайскіх мюзіклаў і 7-ы Сезон сімфанічнай музыкі Кітая.

Музычныя традыцыі Харбіна маюць даўнюю гісторыю: зараджэнне самай першай у Кітаі кансерваторыі і сімфанічнага аркестра адбылося ў Харбіне, горад таксама з'яўляецца калыскай сучаснай кітайскай музыкі. Музычны фестываль "Харбінскае лета" быў заснаваны ў 1961 годзе. У 2010 годзе ААН прысвоіла Харбіну тытул "горада музыкі".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ