18-ы Міжнародны кірмаш Заходняга Кітая адкрыўся ў Чэнду

2021-09-17 14:45:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

18-ы Міжнародны кірмаш Заходняга Кітая / WCIF / пачаў работу16 верасня ў горадзе Чэнду, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Сычуань / Паўднёва-Заходні Кітай /.

Гэты кірмаш на тэму "Новая эпоха Кітая - новыя магчымасці для Заходняга Кітая" будзе доўжыцца пяць дзён. У ім прымуць удзел як у анлайн-, так і ў афлайн-фармаце больш за 50 тысяч гасцей і камерсантаў з 66 краін і раёнаў.

На выставачнай плошчы ў 200 тыс. кв м размешчаны больш за 10 тэматычных павільёнаў, у тым ліку павільёны, прысвечаныя міжнароднаму супрацоўніцтву ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях" і супрацоўніцтву ў Эканамічным поясе ракі Янцзы.

На працягу пяці дзён пройдуць каля 30 мерапрыемстваў па прыцягненні інвестыцый, акцэнт зроблены на такія бурна развіваючыя галіны, як авіяцыя, лічбавая эканоміка і міжнародная лагістыка.

WCIF праводзіцца з 2000 года, яе арганізатарамі выступаюць Дзяржаўны камітэт па справах развіцця і рэформаў, Міністэрства камерцыі і замежных спраў КНР. За гэты час кірмаш стаў важнай пляцоўкай Заходняга Кітая па прыцягненні інвестыцый, прасоўванні супрацоўніцтва і дыпламатычных кантактаў.

Паводле статыстычных даных сакратарыята Арганізацыйнага камітэта WCIF, за гады правядзення кірмашу на ім было падпісана 12 тыс інвестыцыйных пагадненняў на агульную суму больш за 6,8 трлн юаняў / 1,05 трлн долараў ЗША /, сумарная выставачная плошча перавысіла 2 млн кв м, а агульная колькасць экспанентаў - 60 тыс.

У апошнія некалькі гадоў заходнія рэгіёны Кітая дамагаюцца эканамічнага развіцця, якое ўражвае. З 2012 па 2020 год валавы рэгіянальны прадукт 12 заходніх адміністрацыйных адзінак правінцыйнага ўзроўню павялічыўся з 10,6 трлн да 21,3 трлн юаняў, што складае 21 працэнт усяго валавога ўнутранага прадукту Кітая.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ