13-е ЭКСПА "Кітай -- Паўночна-Усходняя Азія" адкрылася на паўночным усходзе Кітая

2021-09-23 15:43:38
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

13-е ЭКСПА "Кітай -- Паўночна-Усходняя Азія" праходзіць з 23 па 27 верасня ў горадзе Чанчунь, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Цзілінь /Паўночна-Усходні Кітай/.

Сёлета ў мерапрыемстве бярэ ўдзел больш за 1000 прадпрыемстваў з краін і рэгіёнаў Паўночна-Усходняй Азіі.

У сераду адбылося 2-е пасяджэнне круглага стала, прысвечанае рэгіянальнаму супрацоўніцтву ў рэгіёне. Гэта адно з важных мерапрыемстваў у рамках ЭКСПА. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Кітая, Японіі, Рэспублікі Карэя, Расіі, Манголіі і КНДР.

На круглым стале была вылучана ініцыятыва, якая заклікае мясцовыя органы ўлады аб'яднаць свае рынкавыя рэсурсы і сумесна стварыць супольнасць марскога эканамічнага супрацоўніцтва ў Паўночна-Усходняй Азіі.

ЭКСПА "Кітай -- Паўночна-Усходняя Азія" праходзіць штогод з моманту правядзення першага мерапрыемствы ў 2005 годзе. Яна стала важнай платформай для дасягнення дамоўленасцяў і ажыццяўлення гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў рэгіёне. У рамках ЭКСПА ўвогуле падпісаны дакументы па 2822 праектах супрацоўніцтва.

У першай палове 2021 года аб'ём гандлю Кітая з пяццю іншымі краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі склаў 417,9 млрд долараў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ