У Пекіне падчас канікул з нагоды свята Сярэдзіны восені здарыўся турыстычны бум
Пекінскія паркі, у якіх прайшлі выставы кветак і культурныя мерапрыемствы, карысталіся найбольшай папулярнасцю сярод турыстаў, што наведалі кітайскую сталіцу падчас 3-дзённых вакацый з нагоды свята Сярэдзіны восені, якія скончыліся ў аўторак 21 верасня.
За тры дні канікул у 11 гарадскіх парках Пекіна і Кітайскім музеі садоўніцкага і ландшафтнага мастацтва пабывалі 604 тысячы наведвальнікаў, паведамілі ў Пекінскім цэнтры па кіраванні паркамі.
Па колькасці турыстаў лідзіравалі парк Іхэюань (Летні імператарскі палац), парк Цяньтань (Храм Неба) і Пекінскі заапарк.
У гарадскіх парках Пекіна было арганізавана 35 серый мерапрыемстваў, такіх як выраб папяровых ліхтароў і лепка фігурак з цеста, што дазволіла наведвальнікам больш даведацца пра культурныя звычаі гэтага традыцыйнага кітайскага свята.
Свята Сярэдзіны восені ці свята Месяца сёлета выпала на 21 верасня. У гэты дзень, які сімвалізуе ўз'яднанне сям'і, прынята любавацца поўняй і есці "юэбіны" / месяцовыя пернікі /.
Universal Beijing Resort, найбуйнейшы на дадзены момант курортна-тэматычны парк у свеце, адкрыўся для публікі ў панядзелак - на другі дзень трохдзённых канікул. Усе нумары ў гатэлях на тэрыторыі гэтага парку былі забраніраваны за тыдзень да пачатку свята.