Першая Кітайская выстава культурнага турызму пройдзе ў г. Ухань
У лістападзе бягучага года ў г. Ухань (адм. цэнтр прав. Хубэй, Цэнтральны Кітай) пройдзе першая Кітайская / Уханьская / выстава культурнага турызму, паведамілі ў Прэс-канцылярыі Дзяржсавета КНР.
Мерапрыемства арганізавана сумесна Аддзелам прапаганды ЦК КПК, Міністэрствам культуры і турызму КНР і народным урадам правінцыі Хубэй. Яно будзе праходзіць з 5 па 7 лістапада.
Правядзенне 1-й Кітайскай (Уханьскай) выставы культурнага турызму з'яўляецца важнай ініцыятывай для прасоўвання высакаякаснага развіцця ў цэнтральным рэгіёне краіны, а таксама важнай платформай для прасоўвання культурных абменаў і супрацоўніцтва.
Падчас выставы пройдуць чатыры асноўныя мерапрыемствы, у тым ліку, спецыяльная прэзентацыя, форум, канферэнцыя па гандлі і інвестыцыях, а таксама шэраг іншых мерапрыемстваў.
Прадстаўнік Міністэрства культуры і турызму КНР Ван Сяаафэн сказаў, што сёлета пасля свята Вясны (традыцыйны кітайскі Новы год) індустрыя культуры і турызму краіны ў цэлым набірае абароты і дэманструе тэндэнцыю аднаўлення і паляпшэння.
Паводле статыстыкі, у першай палове 2021 года агульны аперацыйны даход 63 тыс. буйных прадпрыемстваў культурнай сферы ў Кітаі, гадавы даход кожнага з якіх складае 20 млн юаняў і вышэй, дасягнуў 5,44 трлн юаней (843 млрд. долараў), што на 22 % вышэй, чым за той жа перыяд 2019 года, сказаў ён.