У Кітаі з канвеера сышоў чатырохмільённы легкавы аўтамабіль BMW Brilliance

2021-09-26 15:28:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У горадзе Шэньян правінцыі Ляанін на паўночным усходзе Кітая з канвеера завода кампаніі BMW Brilliance Automobile, заснаванай BMW сумесна з кітайскім аўтамабілебудаўніком Huachen Auto Group, сышоў BMW iX3, які стаў 4-мільённым легкавым аўтамабілем пад маркай BMW Brilliance.

Аўтамабіль BMW iX3 абсталяваны акумулятарамі BMW новага пакалення. Запас хады аўтамабіля з электрычным прывадам складае 500 км, сярэдні расход энергіі -- 16,7 кВт/г на 100 км.

"Мы разглядаем гэты 4-мільённы BMW як вяху ў пашырэнні нашых вытворчых магутнасцяў у Шэньяне", -- адзначыў віцэ-прэзідэнт па тэхналогіях і вытворчасці BMW Brilliance Automobile Франц Дэкер. Паводле яго слоў, BMW пачала рэалізацыю трох праектаў, у тым ліку новы завод у раёне Тэсі, пашырэнне завода ў раёне Дадун і 2-ю чаргу будаўніцтва навукова-даследчага цэнтра.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ