У Кітаі прайшла прэм'ера першага мюзікла Шанхайскага цэнтра музычнага мастацтва

2021-09-26 15:51:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі прайшла прэм'ера першага мюзікла Шанхайскага цэнтра музычнага мастацтва. Гэта шпіёнская гісторыя з заблытаным сюжэтам, у пастаноўцы заняты маладыя акцёры.

Мюзікл створаны па матывах рамана Чжан Юн "Шпіён з шанхайскай набярэжнай". Гэта першая частка трылогіі. У ёй гаворка ідзе пра Мін Чэна, які стаў чырвонаармейцам падчас вайны супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам і для выканання заданняў укараніўся ў стан ворага. Мін Чэна іграе Цаа Ян - пераможца 27-га Шанхайскага фестывалю драматычнага мастацтва "Магнолія" у намінацыі лепшы акцёр другога плана.

Ён адзначыў: "Калі мы толькі пачыналі рэпеціраваць, я прыходзіў у звычайнай вопратцы - футболках, шортах. Але мне ніяк не ўдавалася суаднесці сябе з героем. Увайсці ў вобраз я змог толькі пасля таго, як пачаў апранацца больш фармальна".

Прадзюсар мюзікла - выпускнік Цэнтральнай акадэміі драмы Цзінь Дун. Гэта яго першы падобны вопыт. Раней ён займаўся здымкамі ў серыялах. Але кажа, што заўсёды гатовы пашыраць гарызонты: "Галоўнае, што мы хацелі паказаць, - патрыятызм і моц сямейнай сувязі ў складаны ваенны час. Гэта было няпроста, але ўся наша каманда працавала на мяжы сіл, каб зрабіць мюзікл як мага лепш, каб ён адпавядаў усім міжнародным стандартам. Я таксама ўвесь гэты час удасканальваў свае навыкі ў спевах і танцах. Спадзяюся, што ў наступных частках я сам таксама выйду на сцэну".

Шанхайскі цэнтр музычнага мастацтва быў створаны, каб культываваць таленты, ствараць больш айчынных мюзіклаў і адаптаваць заходнія пастаноўкі. Першую частку трылогіі можна будзе ўбачыць на сцэне да 26-га верасня. Цэны на квіткі вар'іруюцца ад 280 да 880 юаняў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ