На форуме «Чжунгуаньцунь-2021» паказалі найноўшыя дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі

2021-09-26 18:24:10
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кодэкс этыкі для штучнага інтэлекту новага пакалення прадставілі на форуме Чжунгуаньцунь у Пекіне. У дакуменце прапісаны шэсць базавых этычных патрабаванняў і чатыры этычныя нормы для такіх відаў дзейнасці, як упраўленне штучным інтэлектам, а таксама даследаванні і распрацоўкі ў гэтай галіне. Апроч таго, на форуме прадставілі новыя звышправодныя квантавыя чыпы з перадавымі характарыстыкамі, а таксама ахаладжальныя ўстаноўкі новага пакалення без выкарыстання вадкага гелію, распрацаваныя Кітайскай акадэміяй навук. Гэты форум праходзіць кожны год, пачынаючы з 2007 года. Яго галоўная тэма -- "Інавацыі і развіццё". Свае перадавыя дасягненні дэманструюць 500 кітайскіх і замежных прадпрыемстваў.

Кіраўнік Камісіі па навуцы і тэхніцы Пекіна Сюй Цян адзначыў, што пандэмія не стала перашкодай для развіцця лічбавай эканомікі і навуковых ініцыятыў. “Мы спадзяёмся, што форум ператворыцца ў міжнародную навукова-тэхнічную падзея і прынясе свету новыя погляды, ідэі і перстпективы", -- паведаміў чыноўнік.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ