Прэс-канцылярыя Дзяржсавета КНР прадставіла Белую кнігу аб ахове прыроды

2021-10-09 12:53:02
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі апублікаваная Белая кніга аб захаванні біяразнастайнасці. Згодна з дакументам, у краіне створана 10 тысяч ахоўных тэрыторый, а колькасць гіганцкіх панд, азіяцкіх сланоў і чубатых ібісаў няўхільна расце на працягу сарака гадоў. Напярэдадні пятнаццатага пасяджэння канферэнцыі ААН па біяразнастайнасці ў Куньміне, Кітай заяўляе аб рашучасці прытрымлівацца міжнародных канвенцый і падтрымліваць шматбаковае супрацоўніцтва ў справе абароны дзікіх відаў жывёл і раслін.

У Кітаі жыве самая вялікая ў свеце колькасць дзікіх жывёл і раслін - 34 тысячы відаў. Аўтары Белай кнігі, апублікаванай Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР, адзначаюць - Кітай дамогся значных поспехаў у выкананні абавязацельстваў па захаванні біяразнастайнасці.

З 2015 года ў Кітаі створана 10 нацыянальных паркаў, у тым ліку, у Саньцзян'юане, калысцы кітайскіх рэк Янцзы, Хуанхэ і Ланьцанцзян.

Кітай першым у свеце прапанаваў і стаў рэалізоўваць "стратэгію чырвоных ліній" пры выдзяленні сельскагаспадарчых зямель. Вобласці Цінхай-Тыбецкага плато і гор Цянь-Шаня, дзе жыве найбольшая колькасць знікаючых відаў, узятыя пад строгую ахову.

За апошняе дзесяцігоддзе Кітай прыняў і перагледзеў больш за 20 законаў у галінах лясной гаспадаркі, жывёлагадоўлі і рыбалоўства. Мэты захавання біяразнастайнасці ўключаны ў чатырнаццаты пяцігадовы план. Сярод іх - павелічэнне ляснога покрыва да 24% тэрыторыі краіны і травянога покрыва да 57% да 2025 года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ