У сталіцы Кітая праходзяць тэставыя спаборніцтвы па канькабежным спорце

2021-10-11 15:45:12
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На Нацыянальным канькабежным стадыёне Кітая праходзяць міжнародныя спаборніцтвы. Гэта першы этап спаборніцтваў у рамках падрыхтоўкі да зімовых Алімпійскіх гульняў. Спаборніцтвы будуць доўжыцца да 10 кастрычніка. Разыгрываецца 12 камплектаў узнагарод. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць 30 спартсменаў з Кітая, Рэспублікі Карэя і Нідэрландаў.

Кіраўнік Нацыянальнага канькабежнага стадыёна Кітая У Сяанань адзначыў, што на спаборніцтвах прысутнічаюць тэхнічныя спецыялісты Міжнароднага саюза канькабежцаў. Яны рупліва правяраюць спартовае абсталяванне і арганізацыйную працу.

У тэставым рэжыме спартсмены спаборнічаюць і ў дзесяці іншых відах спорту. Праходзяць рэпетыцыі цырымоній узнагароджання, тэстуюцца спартыўныя збудаванні.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ