На алімпійскіх аб'ектах у Пекіне правялі першыя тэставыя спаборніцтвы з удзелам замежных атлетаў

2021-10-12 13:46:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Пекіне завяршаецца падрыхтоўка інфраструктуры да зімовай Алімпіяды. Большасць аб'ектаў цалкам гатовыя да старту Гульняў. Пра гэта сведчаць першыя тэставыя спаборніцтвы з удзелам замежных атлетаў.

Тэставыя спаборніцтвы ў кітайскай сталіцы прайшлі менш чым за чатыры месяцы да пачатку Гульняў. Каманды з КНР, Нідэрландаў і Рэспублікі Карэя выступілі ў Нацыянальным палацы канькабежнага спорту, таксама вядомым як "Ледзяная стужка". У трохдзённым мерапрыемстве ўдзельнічалі больш за 1000 спартсменаў, суддзяў і валанцёраў. Паўгода таму якасць лёду ўжо правяралі кітайскія атлеты, але на гэты раз усё было больш маштабным.

Намеснік кіраўніка Нацыянальнага палаца канькабежнага спорту Чжоу Цюжуй адзначыў: "Тут пабывала шмат людзей, якія добра ведаюць арганізацыю Алімпійскіх гульняў. Гэта і спартыўныя каментатары, і тэхнічны персанал, і прадстаўнікі федэрацый. Яны цалкам ухвалілі нашы падыходы, прызналі іх адпаведнымі стандартам".

Падчас тэставага прабегу некаторыя спартсмены ўстанавілі асабістыя рэкорды. Тлумачаць гэта, у тым ліку, і якасцю лядовага пакрыцця. Яму тут надалі асаблівую ўвагу: працэс генерацыі лёду праходзіў пад кантролем экспертаў міжнароднага ўзроўню. Упершыню ў свеце на "Ледзяной стужцы" выкарыстоўвалі прамую сістэму астуджэння на вуглякіслым газе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ