Без фарміравання мадэлі зялёнага развіцця немагчыма захаванне чалавека як віду - беларускі эксперт

2021-10-13 12:48:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Ініцыятыва Кітая па інвесціраванні 1,5 млрд юаняў у стварэнне Куньмінскага фонду біяразнастайнасці для падтрымкі захавання біяразнастайнасці ў краінах, якія развіваюцца, кажа пра разуменне дзяржавай важнасці дапамогі гэтым краінам, якія таксама з'яўляюцца цэнтрамі паходжання біялагічных відаў і біялагічнай разнастайнасці. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю ІА Сіньхуа распавяла Галіна Мазгавая, кіраўнік Нацыянальнага каардынацыйнага цэнтра біябяспекі Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

Беларускі эксперт згодная з думкай старшыні КНР Сі Цзіньпіна пра тое, што добрае экалагічнае асяроддзе - гэта не толькі прыроднае, але і эканамічнае багацце, а таму неабходна паскорыць фарміраванне мадэлі зялёнага развіцця, пры якой эканоміка і навакольнае асяроддзе будуць развівацца разам. Па словах Г. Мазгавой, зараз мы асабліва востра разумеем, што без захавання біялагічнай разнастайнасці, без фарміравання мадэлі зялёнага развіцця, немагчыма захаванне і чалавека, як віду. Мы павінны пачаць ужываць "разумныя" рашэнні, для таго, каб аднавіць баланс узаемадзеяння чалавека з прыродай, спыніць знікненне біялагічнай разнастайнасці.

11 кастрычніка ў Куньміне пачалася 15-я нарада Канферэнцыі бакоў Канвенцыі ААН аб біялагічнай разнастайнасці. Як адзначае эксперт, яе мэта - не толькі захаванне біялагічнай разнастайнасці, але і ўстойлівае выкарыстанне яе кампанентаў і сумеснае атрыманне на справядлівай і роўнай аснове выгод, звязаных з выкарыстаннем генетычных рэсурсаў.

У Кітаі, па словах Г. Мазгавой, маюцца велізарны досвед і веды аб біялагічных рэсурсах і магчымасцях іх прымянення ў галіне захавання біяразнастайнасці, для мэтаў аховы здароўя і харчовай прамысловасці. Гэтыя веды дапоўняць інавацыйныя дасягненні краіны ў такіх галінах навукі, як генетыка, малекулярная біялогія, біятэхналогія, біяінфарматыка і інш., што будзе спрыяць пабудове экалагічнага Кітая і ўнясе вялікі ўклад у пабудову экалагічнай цывілізацыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ