Кітай паспяхова захоўвае біялагічную разнастайнасць у краіне

2021-10-14 13:15:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай нарошчвае намаганні па захаванні і павелічэнні біялагічнай разнастайнасці. Аб праведзенай у гэтым напрамку працы распавёў старшыня КНР Сі Цзіньпін на нарадзе канферэнцыі бакоў Канвенцыі ААН аб біяразнастайнасці. Саміт адбыўся напярэдадні ў фармаце відэаканферэнцыі. Па словах кітайскага лідара, для абароны біяразнастайнасці ў краіне з 2016 года фарміруецца сістэма асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, аснову якіх складаюць дзяржаўныя запаведнікі і нацыянальныя паркі. Іх агульная плошча дасягае двухсот трыццаці тысяч квадратных кіламетраў. Гэта дом для трыццаці працэнтаў дзікіх жывёл і раслін, якія асабліва ахоўваюцца з Кітаі. Таксама вядзецца праца па стварэнні сістэмы дзяржаўных батанічных садоў у Пекіне, Гуанчжоу і іншых гарадах.

Дырэктар Навукова-даследчага інстытута нацыянальных паркаў Тан Сяапін адзначыў: "Палепшыліся якасныя характарыстыкі ўсёй экасістэмы нацыянальных паркаў. Да прыкладу, у парку паўночна-ўсходніх тыграў і леапардаў, парку«Уішань» і запаведніку трапічных лясоў на Хайнане істотна вырасла ступень пакрыцця лясамі, а таксама іх якасць. У запаведніку «Саньцзян'юань» плошча зямель, пакрытых расліннасцю, за некалькі гадоў павялічылася да 66%, што нашмат вышэй, чым за межамі такіх паркаў і запаведнікаў".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ