Старт другой пілатуемай місіі да станцыі «Цяньгун» пройдзе ў ноч на 16 кастрычніка

2021-10-15 12:48:02
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Запуск "Шэньчжоу-13" запланаваны на 16 кастрычніка, паведамілі ў Канцылярыі праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая. Старт пройдзе прыкладна ў 00:30 па пекінскім часе. Карабель з трыма касманаўтамі на борце ўзляціць з касмадрома «Цзюцюань». Экіпаж складаецца з Е Гуанфу, камандзіра Чжай Чжыгана, а таксама Ван Япін, якая лётала на "Шэньчжоу-10" у 2013 годзе. Яны будуць працаваць на арбіце паўгода, што стане самым доўгім касмічным палётам у гісторыі КНР.

Задача каманды -- праверка ключавых тэхналогій, неабходных для будаўніцтва арбітальнай станцыі. Маючы адбыцца запуск стане другой пілатуемай місіяй Кітая з пачатку бягучага года: першы экіпаж стартаваў 17 чэрвеня і прабыў у палёце тры месяцы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ