Alibaba прадставіла ARM-працэсар для дата-цэнтраў уласнай распрацоўкі

2021-10-21 12:56:43
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Ханчжоу праходзіць штогадовая канферэнцыя кітайскага тэхналагічнага гіганта Alibaba. На мерапрыемстве дэманструюць найноўшыя распрацоўкі ў сферы хмарных вылічэнняў і штучнага інтэлекту.

Серверны ARM-працэсар "Іцянь 710" -- самая свежая распрацоўка Alibaba, прадстаўленая на выставе. Як і найноўшыя працэсары ад Apple, ён выкананы па 5-нанаметровая тэхналогіі, пры гэтым нават абыходзіць іх па колькасці транзістараў. Выпускаць яго ў продаж кампанія не плануе -- працэсар будуць выкарыстоўваць ва ўласных цэнтрах апрацоўкі даных.

Прэзідэнт Alibaba Cloud Intelligence Джэф Чжан адзначыў: "Гэта першы серверны працэсар, сумяшчальны з найноўшай архітэктурай ARM-9. Кожны працэсар мае 60 мільярдаў убудаваных транзістараў".

Намеснік дырэктара тэхналагічных стратэгій кампаніі T-Head -- паўправадніковага падраздзялення Alibaba -- Гаа Хуэй заявіла: "Гэта перавага і выйгрыш, якія забяспечвае высокая энергаэфектыўнасць нашага чыпа. Заказчык хмарных вылічэнняў атрымае тую ж прадукцыйнасць пры меншых выдатках, бо эканомія дасягаецца за кошт скарачэння спажывання электраэнергіі".

Плошча выставачных павільёнаў на канферэнцыі пераўзыходзіць 40 тыс. кв. метраў. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 22 кастрычніка.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ