Да канца года колькасць прылад на аперацыйнай сістэме Huawei дасягне 200 млн

2021-10-25 13:08:12
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Дунгуане на поўдні Кітая стартавала канферэнцыя распрацоўнікаў Huawei. Кампанія прадстаўляе свае новыя распрацоўкі і тэхналогіі, у тым ліку і трэцюю версію аперацыйнай сістэмы HarmonyOS.

Кіраўніцтва кампаніі абвясціла, што колькасць прылад на новай аперацыйнай сістэме пераваліла за 150 млн, дзякуючы чаму яна стала самой хуткарослай аперацыйнай сістэмай у гісторыі.

Huawei пашырае спіс прылад з падтрымкай сваёй аперацыйнай сістэмы, асабліва падкрэсліваючы, што HarmonyOS прыдатная нават для старых гаджэтаў са слабымі працэсарамі. Яе першую версію анансавалі яшчэ два гады таму, пасля таго як ЗША ўнеслі кітайскага тэхнагіганта ў «чорны спіс», і прылады Huawei перасталі атрымліваць абнаўленні ад Google.

Па прагнозах кампаніі, ужо да канца 2021 года ў свеце будзе 200 мільёнаў прылад, якія працуюць на новай АС.

Выканаўчы дырэктар Huawei Consumer Business Group Юй Чэндун сказаў: "Наша аперацыйная сістэма стваралася з аглядкай на інтэрнэт рэчаў. Іншыя распрацоўнікі могуць выкарыстоўваць яе адкрыты зыходны код, адаптуючы АС пад самыя розныя задачы і сферы прымянення. Наша самая вялікая перавага -- гнуткасць. Harmony можа як працаваць на бюджэтных прыладах, так і падтрымліваць самае высокапрадукцыйнае абсталяванне ".

На сённяшні дзень Huawei прыцягнула ў экасістэму HarmonyOS больш за пяць мільёнаў распрацоўшчыкаў па ўсім свеце. Яны актыўна ствараюць новыя дадаткі і адаптуюць старыя, спрабуючы стварыць паўнавартасную альтэрнатыву аперацыйным сістэмам ад Google і Apple.

"Трэцяя версія HarmonyOS здольная забяспечыць адначасовае падлучэнне некалькіх прылад. Напрыклад, смартфон, тэлевізар і чатыры дынамікі могуць быць аб'яднаныя ў адзіную сістэму з шасці прылад, ператвараючыся ў магутны мультымедыйны цэнтр", -- адзначыў кіраўнік падраздзялення Huawei па распрацоўцы праграмнага забеспячэння Цім Гун.

Па выніках першага паўгоддзя выручка Huawei упала амаль на 30 адсоткаў. Санкцыі ЗША вымусілі яе прадаць частку свайго бізнэсу па вытворчасці смартфонаў, фактычна закрыўшы кампаніі доступ да куплі мікрапрацэсараў і праграмных прадуктаў у іншых пастаўшчыкоў. Зараз Huawei развіваецца за кошт уласных інавацый.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ