Медыякарпарацыя Кітая адкрывае "Алімпійскі тэлеканал"

2021-10-26 13:18:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Мільёны балельшчыкаў зараз змогуць сачыць за спаборніцтвамі спартсменаў у звышвысокім раздзяленні. У Кітаі пачынае работу спадарожнікавы "Алімпійскі тэлеканал". Разам са спартсменамі свае дасягненні дэманструе кітайскае тэлевяшчанне.

Прытрымліваючыся алімпійскага дэвізу, Медыякарпарацыя Кітая хутчэй за ўсіх у свеце запусціла кругласутачны спартыўны тэлеканал у фармаце 4-КА Ультра Эйч-Дзі. Ён будзе транслявацца праз спадарожнік - адкрытым спосабам, у інтэрнэце, а таксама на лічбавых платформах і ў мабільных дадатках. У дзве тысячы восьмым годзе роля асвятлення летняй Алімпіяды адводзілася CCTV-5, праз 14 гадоў, дзякуючы новым тэхналогіям, балельшчыкі змогуць глядзець Алімпійскія і Паралімпійскія гульні ў высокай якасці, у любы час і любым месцы. Па словах старшыні Медыякарпарпцыі Кітая Шэнь Хайсюна, новая платформа заклікана далучыць мільёны заўзятараў да момантаў трыўмфальных перамог на галоўнай спартовай падзеі дзве тысячы дваццаць другога года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ