У Пекіне выпусцілі паштоўку ў гонар Алімпійскага тэлеканала
У Пекіне выпусцілі паштоўку ў гонар запуску Алімпійскага тэлеканала CCTV-16. Гэта першы ў свеце спартыўны канал, які вяшчае 24 гадзіны ў фармаце 4К Ультра HD.
Паштоўку, прысвечаную гэтай падзеі, прэзентавалі гендырэктар Медыякарпарацыі Кітая, кіраўнік Дзяржаўнага паштовага ўпраўлення КНР, старшыня праўлення "Пошты Кітая" і член рэдакцыйнага савета Медыякарпарацыі. У продаж памятная паштоўка паступіць ужо заўтра. Яе кошт -- адзін юань, тыраж -- 750 тыс. экзэмпляраў.