АБІІ ўзмоцніць фінансаванне мерапрыемстваў у сферы барацьбы са змяненнем клімату

2021-10-28 13:38:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый узмоцніць фінансаванне мерапрыемстваў у сферы барацьбы са змяненнем клімату. Да ліпеня 2023 года ў банку маюць намер прывесці ўсе інвестпраекты ў адпаведнасць з мэтамі Парыжскага пагаднення. Да 2025 года на фінансаванне кліматычных мерапрыемстваў будзе прыпадаць не менш за палову агульнага аб'ёму выдзеленых сродкаў.

Прэзідэнт АБІІ Цзінь Ліцюнь адзначыў, што ўзмацненне інвестыцый па гэтым напрамку ў краінах з нізкім узроўнем даходу і развіццё новых "зялёных" тэхналогій станее для арганізацыі прыярытэтам. "Мы павінны абараніць біяразнастайнасць і змагацца са змяненнем клімату. Мы лічым, што толькі развіццё «зялёнай» эканомікі садзейнічае значнаму зніжэнню негатыўнага цяжару на навакольнае асяроддзе", -- паведаміў прэзідэнт АБІІ.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ