Курс Кітая на адкрытасць дапамагае развівацца замежным кампаніям

2021-11-09 13:22:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міжнародная выстава імпарту ў Шанхаі садзейнічае росту сусветнага аб'ёму гандлю. За 20 гадоў пасля ўступлення ў СГА Кітай забяспечыў трэць сусветнага эканамічнага ўздыму, стаўшы буйным гандлёвым партнёрам 120 краін свету.

"Адкрыцца яшчэ шырэй і падзяліцца магчымасцямі развіцця з астатнім светам", -- такое абяцанне некалькі дзён таму даў старшыня КНР Сі Цзінпін на адкрыцці ЭКСПА. Замежныя кампаніі, якія дзесяцігоддзямі працуюць у Кітаі, пацвярджаюць: яны сталі сведкамі значных перамен.

Рэгіянальны дырэктар агенцтва камерцыйнай нерухомасці CBRE ва Усходнім Кітаі Люк Мофат адзначыў: "40 гадоў таму, калі мы пачыналі тут бізнес, у нас быў толькі адзін офіс у Кітаі, а зараз -- больш за 10. Мы змаглі пашырыцца і наняць шмат людзей".

Агенцтва CBRE займаецца арэндай і продажам нерухомасці, кансультаваннем і ўстойлівымі інвестыцыямі. Яго прадстаўнік гаворыць, што адкрытасць Кітая адыграла важную ролю ў развіцці як замежных кампаній, так і самога Кітая: "У 2002 годзе я ўжо працаваў тут і стаў сведкам хуткага росту транснацыянальных кампаній. Да адкрыцця і ўступлення ў СГА гэта было стварэнне філіялаў і офісаў і адкрыццё самых першых інвестыцыйных фірм. Усё адбывалася ў значна меншых маштабах". Кітай забяспечыў амаль 30% сусветнага эканамічнага росту з моманту ўступлення ў СГА. Сёння краіна можа пахваліцца самай вялікай колькасцю насельніцтва з сярэднім узроўнем даходаў у свеце, з'яўляючыся пры гэтым буйным гандлёвым партнёрам для больш як 120 краін.

Падраздзяленне кампаніі Amazon па трансгранічных пакупках на выставе прадставіла свае самыя прадаваныя замежныя прадукты. Віцэ-прэзідэнт Amazon China Лі Яньчуань сказаў: "Летась агульны аб'ём рознічных продажаў у трансгранічным электронным гандлі Кітая дасягнуў 15,5 мільярдаў долараў, а колькасць кліентаў -- 130 мільёнаў. Я бачу, што ўрад прыкладае вялікія намаганні для развіцця гэтага сектара, уключаючы зніжэнне падаткаў на тавары для асабістага карыстання і аўтаматызацыю сістэмы мытнага афармлення".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ