Кітайскія касманаўты місіі "Шэньчжоу-13" паспяхова завяршылі свой першы выхад у адкрыты космас.

2021-11-09 13:25:33
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Экіпаж кітайскай місіі "Шэньчжоу-13" паспяхова завяршыў свой першы выхад у адкрыты космас і вярнуўся ў модуль "Цяньхэ". Дэталі – ў фотападборцы фрагментаў працоўнай аперацыі.

Кітайскі касманаўт Чжай Чжыган адзначыў: "Я выйшаў з капсулы, самаадчуванне добрае".

Кітайская касманаўтка Ван Япін заявіла: "Я пакіну капсулу праз хвіліну, адчуваю сябе добра".

Кітайскі касманаўт Е Гуанфу сказаў: "Я выйду з капсулы падчас наступнай пазакарабельнай дзейнасці, адчуваю сябе добра".

Гэта ўжо трэцяе выйсце ў адкрыты космас падчас будаўніцтва кітайскай арбітальнай станцыі і першае — для экіпажа "Шэньчжоу-13". Акрамя таго, напярэдадні адбыўся першы ў кітайскай касмічнай гісторыі выхад жанчыны ў адкрыты космас. Сімвалічна, што Ван Япін здзейсніла сваю дэбютную пазакарабельную дзейнасць разам з Чжаем Чжыганам, першым кітайцам, які выйшаў у адкрыты космас. Больш за 6 гадзін двое касманаўтаў выконвалі шэраг заданняў за межамі касмічнай станцыі, тэсціруючы таксама якасць цалкам распрацаваных у Кітаі скафандраў новага пакалення, каардынацыю паміж людзьмі і механізаванай рукой, а таксама надзейнасць і бяспеку дапаможнага абсталявання для выхаду ў космас.

Галоўны канструктар Кітайскай пілатуемай касмічнай праграмы Хуан Вэйфэнь адзначыла: "Чжай Чжыган і Ван Япін паспяхова завяршылі гэту місію. Яны зрабілі выдатную працу. Дзякуючы праведзенай аперацыі мы атрымалі каштоўны вопыт. З тэхнічнага пункту гледжання, мы заклалі аснову для выканання наступных задач".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ