Пекінская фондавая біржа зацвердзіла правілы для прыватных інвестараў

2021-11-15 13:45:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пекінская фондавая біржа зацвердзіла правілы для прыватных фундатараў. Каб паўдзельнічаць у таргах, яны павінны мець як мінімум два гады досведу працы з каштоўнымі паперамі, а таксама не менш за пяцьсот тысяч юаняў на рахунках.

Кіраўнік Даследчага інстытута каштоўных папер пры Цэнтральным фінансава-эканамічным універсітэце Хэ Цян: “97 працэнтаў інвестараў не прайшлі адбор, бо не мелі капіталу паўмільёна юаняў. Мы ўстанавілі гэты парог, паколькі кампаніі на новай біржы адносяцца да малога і сярэдняга бізнесу. Яны не толькі нясуць уласныя аперацыйныя рызыкі, але і моцна залежаць ад агульных рынкавых настрояў".

Першыя таргі на трэцяй у мацерыковай частцы Кітая біржы пройдуць днямі. У дзень адкрыцця на ёй будуць даступны акцыі 81 кампаніі. Усе яны прадстаўляюць малы і сярэдні бізнес і працуюць у такіх сферах, як біятэхналогіі, Ай-Ці, новыя матэрыялы і высокатэхналагічная вытворчасць. Пекінская пляцоўка адрозніваецца простымі правіламі і працэдурамі лістынга. За кошт гэтага правесці IPO і прыцягнуць капітал на ёй змогуць стартапы, якія пакуль не адпавядаюць патрабаванням біржаў Шанхая і Шэньчжэня.

Намеснік дэкана Школы фінансаў Народнага банка Кітая пры Універсітэце Цінхуа Чжаа Сяаянь кажа: “Кампаніі, каштоўныя паперы якіх каціруюцца на Пекінскай фондавай біржы, адрозніваюцца вялікім інавацыйным патэнцыялам. Набраўшы сілы, яны могуць працягваць рух уверх – выходзіць на біржы Шанхая. Гэта добры канал фінансавання для перспектыўных прадпрыемстваў".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ