На ЧС па настольным тэнісе спартсмены КНР і ЗША аб'яднаюцца ў змешаным парным разрадзе

2021-11-23 13:07:44
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскія і амерыканскія ігракі ў настольны тэніс аб'яднаюцца ў змешаным парным разрадзе на чэмпіянаце свету ў Х'юстане. Пра гэта заявілі ў Міжнароднай федэрацыі настольнага тэніса. Кітайскі спартсмен Лін Гааюань будзе ў пары з амерыканскай Лілі Чжан. А амерыканскі ігрок Канак Джа будзе партнёрам Ван Маньюй.

Сёлета спаўняецца 50 гадоў кітайска-амерыканскай "дыпламатыі пінг-понга", якая нармалізавала адносіны паміж двума бакамі падчас халоднай вайны. У 71-м годзе амерыканская зборная па настольным тэнісе была запрошана на спаборніцтвы ў КНР. Гэты крок дазволіў абедзвюм дзяржавам пачаць наладжваць адносіны. Нагадаю, што чэмпіянат свету па настольным тэнісе стартуе ў амерыканскім Х'юстане 23 лістапада і працягнецца да 29-га. Упершыню спаборніцтвы будуць праводзіцца ў Злучаных Штатах. У 2022-м годзе чэмпіянат адбудзецца ў кітайскім Чэнду. У Х'юстане пройдзе асабісты чэмпіянат свету, а ў Чэнду - камандны чэмпіянат.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ