Кітайскія і амерыканскія тэнісісты ўпершыню аб'яднаюцца ў змешаным парным разрадзе на чэмпіянаце свету ў Х'юстане

2021-11-24 13:14:28
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У амерыканскім Х'юстане стартуе чэмпіянат свету па настольным тэнісе. На ім кітайскія і амерыканскія ігракі ўпершыню ў гісторыі гэтага віду спорту аб'яднаюцца ў змешаным парным разрадзе. 4-ы нумар сусветнага мужчынскага рэйтынгу Лін Гааюань згуляе ў пары з амерыканкай Лілі Чжан, а яе таварыш па зборнай Канак Джа стане партнёрам 4-й ракеткі свету сярод жанчын Ван Маньюй. Такім чынам дзве каманды адзначаюць 50-ю гадавіну "пінг-понгавай дыпламатыі". У 1971 годзе Кітай і ЗША правялі серыю таварыскіх матчаў па настольным тэнісе. Адносіны дзвюх краін пасля ўтварэння КНР у 1949-м годзе былі нацягнутымі, яны не абменьваліся афіцыйнымі дэлегацыямі. Аднак у складзе нацыянальных зборных былі высокапастаўленыя чыноўнікі, што дазволіла падрыхтаваць дзяржаўны візіт прэзідэнта ЗША Рычарда Ніксана ў 1972 годзе. Аднаўленне кітайска-амерыканскіх дыпламатычных адносін прывяло да старту палітыкі рэформ і адкрытасці ў Кітаі і ператварыла Пекін і Вашынгтон у найбуйнейшых гандлёвых партнёраў з гадавым абаротам у 600 мільярдаў долараў. Узровень цяперашняй напружанасці ў адносінах дзвюх краін прымушае экспертаў гаварыць аб неабходнасці новага раўнда пінг-понгавай дыпламатыі. У кітайскім МЗС лічаць, што амерыканскім палітыкам неабходна пазбавіцца ад менталітэту халоднай вайны.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь адзначыў: "Самы важны ўрок у гісторыі пінг-понгавай дыпламатыі Кітая і ЗША ў тым, што, прытрымліваючыся ўзаемапавагі і роўнага стаўлення адна да адной, краіны з розным гістарычным бэкграўндам і сацыяльнымі сістэмамі могуць дасягнуць мірнага суіснавання і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. ".

Унук экс-прэзідэнта Рычарда Ніксана Крыстафер Ніксан-Кокс сказаў: "Я думаю, што пінг-понгавая дыпламатыя паказала, што людзі могуць спазнаваць адзін аднаго, узаемадзейнічаць адно з адным, нават калі іх культуры вельмі моцна адрозніваюцца. Калі вы разбіваеце лёд, вы выходзіце на ўзровень узаемадзеяння, сумеснай работы. І гэта лепшы шлях наперад - пабудаваць трывалы фундамент для далейшага супрацоўніцтва".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ