Зборная Кітая па лыжных гонках праводзіць падрыхтоўку ў Сіньцзяне

2021-11-29 13:22:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У рамках падрыхтоўкі да зімовай Алімпіяды кітайскія лыжнікі праводзяць камандныя трэніроўкі ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне. У прыватнасці, члены зборнай КНР паспаборнічалі з лыжнікамі з Расіі. 35 спартсменаў з абедзвюх краін удзельнічалі ў серыі спаборніцтваў, якая доўжылася шэсць дзён. Кітайскія лыжнікі завяршылі спаборніцтвы з сямю залатымі, чатырма сярэбранымі і чатырма бронзавымі медалямі.

Сіньцзян для падрыхтоўкі да Алімпіяды выбраны невыпадкова. Мясцовыя ўмовы падобныя да тых, з якімі сутыкнуцца спартсмены на галоўных спаборніцтвах у Чжанцзякоу. Менавіта ў гэтай гарадской акрузе пройдуць некаторыя этапы Гульняў.

Лідар зборнай Кітая па лыжных гонках Чжан Бэй адзначыла: "Мы запрасілі на нашы спаборніцтвы некалькіх расійскіх спартсменаў. Лепшыя спартсмены нашай каманды даволі канкурэнтаздольныя, таму мы можам сказаць, што разрыў паміж спартсменамі сусветнага класа і намі паступова скарачаецца".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ