У Кітаі знойдзены скамянелыя астанкі вялікай панды, якая жыла больш за 100 тыс. гадоў таму

2021-12-09 12:49:12
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Скамянелыя астанкі вялікай панды, якая жыла больш за 100 тыс. гадоў таму, былі знойдзены ўнутры самай доўгай пячоры ў Азіі, якая знаходзіцца ў правінцыі Гуйчжоу (Паўднёва-Заходні Кітай). Пра гэта паведамілі кітайскія вучоныя.

Даследчыкі з Інстытута горных рэсурсаў пры Гуйчжоўскай акадэміі навук выявілі ў пячоры Шуанхэ /гарадская акруга Цзуньі/ закамянелыя астанкі дзвюх жывёл гэтага віду. Дзякуючы тэхналогіі вызначэння ўзросту зубной эмалі ўдалося ўстанавіць, што першая панда жыла тут прыкладна 102 тыс. гадоў таму, а другая – каля 49 тыс. гадоў таму.

Супрацоўнік інстытута Ван Дэюань адзначыў, што знайсці дзе-небудзь закамянеласці вялікай панды ў такім добрым стане ўдаецца вельмі рэдка.

Падчас нядаўніх сумесных даследаванняў з удзелам замежных спецыялістаў вучоныя выявілі сярод астанкаў прыкметы развітых прамянёвых сесамавідных костак.

Паколькі вялікія панды падчас ежы выкарыстоўваюць лапы для ўтрымання бамбука, іх канечнасці адрозніваюцца ад канечнасцяў іншых мядзведзяў наяўнасцю дадатковага "вялікага пальца". У рэчаіснасці, гэты "вялікі палец" ёсць не што іншае як анамальна павялічаная костка на запясце, якая дапамагае пандзе хапаць бамбук.

Знаходка кітайскіх вучоных даказвае, што тады вялікія панды, як і іх сучасныя суродзічы, ужо мелі пярэднія лапы, фізіялагічна прыстасаваныя для зручнага хапання і ўтрымлівання бамбука.

Дадзенае адкрыццё, па словах Ван Дэюаня, дапаможа лепш зразумець, як эвалюцыянаваў працэс харчавання гэтай жывёлы.

У той час пячора Шуанхэ, мела складаную ўнутраную структуру і мноства злучаных праходаў, была падыходзячым асяроддзем пасялення для вялікіх пандаў. На гэты момант у пячоры знойдзены скамянелыя астанкі ўжо каля 30 бамбукавых мядзведзяў.

Акрамя таго, падчас папярэдніх раскопак тут знаходзілі таксама шматлікія закамянеласці іншых млекакормячых, у тым ліку шакалаў, насарогаў, чорных мядзведзяў, сцягадонаў і вялікіх індыйскіх цывет.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ