Аб'ём ВУП Кітая ў 2020 г. знізіўся на 241,9 млрд юаняў
Аб'ём ВУП Кітая за 2020 год перагледжаны. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржстаце КНР. У параўнанні з папярэднім разлікам паказчык па выніках канчатковай праверкі Дзяржстата знізіўся амаль на 242 млрд юаняў і склаў больш за 101 трлн юаняў. Тэмпы росту кітайскай эканомікі за названы перыяд склалі каля 2%, што на адну дзясятую працэнтнага пункта ніжэй за першапачатковую ацэнку.
Згодна з дзейнай у Кітаі сістэмай эканамічнага ўліку, ВУП краіны разлічваецца двойчы. Першы разлік – папярэдні, ён пераглядаецца падчас канчатковай праверкі на аснове статыстычных даных за год, выніковых фінансавых рахункаў і справаздач профільных ведамстваў.