Конкурс маладых талентаў завяршыўся ў Чэнду
У Чэнду завяршыўся конкурс юных прафесіяналаў. Маладыя і амбіцыйныя майстры сваіх спраў сабраліся для абмену досведам і вызначэння лепшых з лепшых.
Конкурс маладых талентаў у Чэнду -- гэта платформа для прэзентацыі магчымасцяў таленавітых людзей. Кібербяспека, мабільная робататэхніка -- юныя ўдзельнікі здзіўляюць журы сваімі распрацоўкамі. Падлеткі дэманструюць веды механікі і інфармацыйных тэхналогій, а многія з іх ужо сапраўдныя асы ў праграмаванні аўтаматызаваных сістэм кіравання.
Удзельніца конкурсу з Аамэня Чжоу Яці: "У нашай школе ёсць магчымасць працаваць з робатамі, і я займаюся гэтым у вольны час. Для мяне вялікі гонар прымаць удзел у гэтым мерапрыемстве".
Школьнікі самі праграмуюць, тэстуюць і прэзентуюць сваю працу. З-за супрацьэпідэмічных мер многія ўдзельнікі не змаглі прыехаць у Чэнду, таму мерапрыемства транслявалася ў прамым эфіры ў іншых гарадах. Анлайн яго паглядзелі больш за тры мільёны чалавек.
Конкурс маладых талентаў супаў з важнай для краіны датай: 22-годдзем вяртання Аамэня пад юрысдыкцыю Кітая. Прафесійны абмен досведам яшчэ больш паглыбіў сувязь паміж рэгіёнамі. Старшыня журы конкурсу Лю Цзэсян адзначыў: "Кітай дае нам шмат магчымасцяў. Спадзяюся, у нас будзе больш шансаў развівацца і вучыцца ў будучыні".
Усяго ўдзел у спаборніцтвах прынялі 64 канкурсанты з Гуанчжоу, Сянгана, Аамэня і Чэнду. Мерапрыемства праводзяць раз на два гады. Наступны конкурс пройдзе ў Гуанчжоу.