У Пекіне з 4 па 13 сакавіка пройдуць XIII зімовыя Паралімпійскія гульні
У Пекіне з 4 па 13 сакавіка пройдзе зімовая Паралімпіяда. Удзельнікамі спаборніцтваў стануць каля 600 паралімпійцаў з усяго свету. Яны будуць змагацца за 78 камплектаў медалёў у шасці відах спорту.
Кітайская федэрацыя інвалідаў заахвочвае людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі ў занятках зімовымі відамі спорту. Штогод каля 300 тысяч параспартсменаў удзельнічаюць у нацыянальных спаборніцтвах рознага ўзроўню. Намеснік дырэктара аддзела спорту Кітайскай федэрацыі інвалідаў Юн Чжыцзюнь сказаў: "Прытрымліваючыся прыкладу кітайскіх атлетаў на мінулых Алімпійскіх гульнях, мы праявім упартасць і смеласць, пакажам свету дасягненні Кітая ў развіцці паралімпійскага руху па зімовых відах спорту".