CMG і Кітайская асацыяцыя каліграфаў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Медыякарпарацыя Кітая падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з Кітайскай асацыяцыяй каліграфіі. Галоўная мэта партнёрства -- распаўсюджанне кітайскай традыцыйнай культуры.
Адным з напрамкаў сумеснай працы стане стварэнне доследнага цэнтра, а таксама папулярызацыя мастацкіх шрыфтоў.
Свае планы прадстаўнікі дзвюх арганізацый абмеркавалі на Канферэнцыі па кітайскай каліграфіі, якая адкрылася сёння.