Рыс пачалі вырошчваць з дапамогай спадарожнікавых тэхналогій

2020-06-19 18:29:44
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

фота:chinanews.com

У правінцыі Гуйчжоу (Паўднёва-Заходні Кітай) пачала дзейнічаць спадарожнікавая сістэма кантролю вырошчвання рысу, паведаміла газета "Кэцзі жыбаа". Сістэма здольна ў рэжыме рэальнага часу перадаваць комплексныя даныя па вырошчванні рысу. З дапамогай даных, якія перадаюцца ў рэжыме рэальнага часу, сяляне могуць адсочваць пасяўныя зоны розных сельскагаспадарчых культур, а таксама атрымліваць падрабязныя даныя аб мясцовых метэаралагічных умовах і іншую інфармацыю, звязаную з пасадкамі рысу.

фота:chinanews.com

Каманда даследчыкаў распрацавала сістэму на аснове ўласных ключавых алгарытмаў, а таксама задзейнічала дыстанцыйнае спадарожнікавае зандзіраванне. Новая сістэма можа атрымліваць інфармацыю з розных крыніц, эфектыўна яе апрацоўваць, сістэматызаваць і аналізаваць і забяспечваць усебаковы маніторынг у рэжыме рэальнага часу.  - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ