​СААЗ: спецсаміт Кітай-Афрыка ўмацаваў глабальную салідарнасць у барацьбе з COVID-19

2020-06-19 18:36:27
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Спецыяльны саміт Кітай-Афрыка па барацьбе з эпідэміяй каранавіруса ўнёс важны ўклад ва ўмацаванне глабальнай салідарнасці і сумеснай барацьбы з пандэміяй. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар СААЗ Тедрас Аданом Гебрэйсус.

Кіраўнік СААЗ адзначыў, што за першыя два месяцы пасля пачатку эпідэміі было зарэгістравана каля 85 тыс. выпадкаў захворвання. За апошнія два месяцы выяўлена 6 млн выпадкаў. "Вірус паскоранымі тэмпамі распаўсюджваецца. Мы можам перамагчы яго толькі тады, калі будзем дзейнічаць хутчэй за вірус, пры гэтым самым важным фактарам хуткага дзеяння з'яўляецца салідарнасць", -- запэўніў ён.

Гебрэйсус падзякаваў Кітаю за падтрымку Афрыкі ў барацьбе з эпідэміяй. Ён заявіў, што пасля пачатку эпідэміі Кітай нязменна падтрымлівае Афрыку, не толькі адправіў у Афрыку экспертаў і падзяліўся інфармацыяй, але і выдзеліў афрыканскім краінам тэставыя наборы і іншыя медыцынскія матэрыялы. Адначасова з гэтым Кітай выступае ў падтрымку вызвалення афрыканскіх краін ад часткі даўгоў з мэтай палелегчыць іх фінансавае становішча.  - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ