​Сі Цзіньпін выступіў з пісьмовым зваротам на відэаканферэнцыі на высокім узроўні па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках «Аднаго пояса і аднаго шляху»

2020-06-19 18:37:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

18 чэрвеня ў Пекіне паспяхова прайшла відэаканферэнцыя на высокім узроўні па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках «Аднаго пояса і аднаго шляху». Старшыня КНР Сі Цзіньпін выступіў на мерапрыемстве з пісьмовым зваротам.

Сі Цзіньпін адзначыў, што раптоўная эпідэмія прынесла сур'ёзныя пагрозы і выклікі бяспецы жыцця і здароўю народаў розных краін свету, нанесла ўдар па сусветнай эканоміцы. Некаторыя краіны сутыкаюцца з вялізнымі сацыяльна-эканамічнымі праблемамі. Каб супрацьстаяць эпідэміі, розныя дзяржавы, зыходзячы з рэальных абставін, прынялі эфектыўныя супрацьэпідэмічныя меры і дасягнулі эфектыўных вынікаў. Кітай гатовы ўнесці свой уклад у справу барацьбы і кантролю над эпідэміяй ў глабальным маштабе і садзейнічаць адраджэнню сусветнай эканомікі.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што эпідэмія прынесла шэраг глыбокіх адкрыццяў. Лёсы розных краін цесна пераплецены. Чалавецтва -- гэта супольнасць адзінага лёсу, якое захоўвае салідарнасць і дзейнічае разам. Садзейнічанне ўзаемадзеянню і ўзаемасувязі, адстойванне адкрытасці і талерантнасці -- адзіны спосаб справіцца з глабальнымі крызісамі і дасягнуць доўгатэрміновага развіцця. 

Міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» зможа адыграць важную ролю ў гэтым напрамку і ў сумесным развіцці.  - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ