Больш за 8 млн чалавек у Пекіне здалі тэсты на нуклеінавыя кіслоты

2020-06-29 18:49:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па стане на нядзелю каля 8,3 млн жыхароў Пекіна здалі тэсты на нуклеінавыя кіслоты пасля таго, як у горадзе зноў з'явіліся новыя выпадкі лакальнага заражэння COVID-19. Па словах намесніка кіраўніка аргатдзела Пекінскага камітэта КПК Чжан Цяна, былі атрыманы вынікі тэстаў каля 7,69 млн чалавек.

Штодзённы патэнцыял па тэсціраванні на амінакіслоты ў Пекіне павялічыўся да 458 тыс. узораў з 40 тысяч 11 чэрвеня, адзначыў Чжан Цян.

З 11 па 27 чэрвеня 2020 года ў Пекіне было зарэгістравана 311 новых пацверджаных выпадкаў лакальнага заражэння COVID-19. Да гэтага ў кітайскай сталіцы на працягу амаль двух месяцаў не было выяўлена падобных выпадкаў захворвання. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ