Сянганскага газета: часавыя рамкі распаўсюджвання COVID-19 у шэрагу краін могуць быць адкарэктаваныя

2020-06-29 18:56:51
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паводле паведамлення Сянганскай газеты «Дагун баа» ад 28 чэрвеня, інтэнсіўныя даследаванні новага каронавіруса COVID-19 ва ўсім свеце могуць скарэктаваць часовыя рамкі распаўсюджвання смяротнага віруса ў пераважнай большасці краін свету, даты першых выпадкаў інфекцыі і пачатку распаўсюджвання эпідэміі могуць апынуцца значна раней за заяўленыя.

Японія

Паводле паведамлення выдання, 15 траўня міністр аховы здароўя, працы і дабрабыту Японіі Кацунобу Ката паведаміў, што ў пачатку мінулага года ў Таварыстве Чырвонага Крыжа Японіі было ўзята 500 узораў крыві для правядзення тэсту на каронавірус, сярод якіх дзве пробы паказалі станоўчую рэакцыю.

Іспанія

26 чэрвеня вірусолагі Іспаніі заўважылі сляды каронавіруса COVID-19 у спробе сцёкавай вады, заборы якой датуюцца сакавіком 2019 года, а гэта на 9 месяцаў раней першага выпадку каронавіруснай інфекцыі, зафіксаванай у Кітаі.

ЗША

У пачатку траўня мэр горада Белівіл акругі Эсэкс штата Нью-Джэрсі ў ЗША Майкл Мелхэм паведаміў, што ў апошнія дні красавіка яго тэст на антыцелы да COVID-19 даў станоўчы вынік. Сам ён упэўнены, што заразіўся каронавірусам яшчэ ў лістападзе мінулага года.

Францыя

Шпіталь ім. Альберта Швейцера ў горадзе Кальмар у Францыі 7 мая апублікаваў афіцыйнае паведамленне, згодна з якім першыя выпадкі заражэння каронавіруснай інфекцыяй маглі адбыцца 16 лістапада 2019 года.

Італія

У артыкуле адзначаецца, што 18 чэрвеня вышэйшы даследчы інстытут аховы здароўя Італіі праінфармаваў, што навукоўцамі быў знойдзены каронавірус у пробах сцёкавых вод ад 18 снежня мінулага года ў паўночных гарадах Мілан і Турын.

Велікабрытанія

Даследчая група Лонданскага ўніверсітэта пасля вывучэння больш за 7,5 тысяч штамаў віруса пацыентаў з розных краін прыйшла да высновы, што цалкам верагодна, што каронавірусная інфекцыя пачала распаўсюджвацца яшчэ з канца мінулага года.

З пачатку эпідэміі ўсё больш навукоўцаў ўключаюцца ў даследаванні па вывучэнні паходжання віруса. Гэтую працу павінна весці ўся сусветная супольнасць пры каардынацыі СААЗ. Хоць у цяперашні час яшчэ вельмі цяжка вызначыць крыніцу віруса і рабіць папярэднія высновы, але рэгіянальная інфармацыя, якая з'яўляецца, спрыяе правядзенню каардынацыі паміж навукоўцамі, каб канчаткова вызначыць паходжанне каронавіруса.

-0-

 

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ