Кітай заклікае ЗША спыніць ствараць напружанасць вакол пытання Паўднёва-Кітайскага мора
14 ліпеня ў Пекіне на чарговай прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь заявіў, што заява Дзярждэпартамента ЗША аб Паўднёва-Кітайскім моры ад 13 ліпеня скажае факты і парушае нормы міжнароднага права. Па яго словах, гэтай заявай ЗША спрабуюць справакаваць тэрытарыяльныя спрэчкі на моры, пасеяць разлад паміж Кітаем і іншымі краінамі рэгіёну, пахіснуць рэгіянальны мір і стабільнасць. Кітайскі бок рашуча выступае супраць памылковых дзеянняў амерыканскага боку і заклікае ЗША спыніць ствараць інцыдэнты вакол пытання Паўднёва-Кітайскага мора.
Кітайскі дыпламат пацвердзіў, што пазіцыя КНР адносна Паўднёва-Кітайскага мора была і застаецца паслядоўнай і выразнай. Рашуча ахоўваючы свой суверэнітэт і бяспеку, Кітай прыхільнік падтрымання адносін дружалюбнага супрацоўніцтва з іншымі краінамі рэгіёну, а таксама рашуча абараняе мір і стабільнасць у Паўднёва-Кітайскім моры.
-0-