Кітайская эканоміка пайшла ў рост: у другім квартале ВУП вырас на 3,2%

2020-07-16 15:54:20
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

ВУП Кітая ў другім квартале вырас на 3,2%, паведамляе Дзяржстат КНР.

З улікам адмоўных паказчыкаў у 6,8% за першы квартал, агульны тэмп росту кітайскай эканомікі за паўгоддзе склаў мінус 1,6%.

У другім квартале асабліва актыўна пасля эпідэміі каронавіруснай інфекцыі аднаўляліся прамвытворчасць (рост 4,4%) і сектар паслуг (рост 1,9%).

Што тычыцца паказчыкаў за паўгоддзе, то з улікам адмоўных паказчыкаў першага квартала прамысловая вытворчасць скарацілася на 1,3% у гадавым вылічэнні, сектар паслуг асеў на 3,6%, інвестыцыі ў асноўныя фонды скараціліся на 3,1%, рознічныя продажы - на 11, 4%.

Назіральнікі адзначаюць, што нават адмоўная статыстыка сведчыць аб хуткім аднаўленні кітайскай эканомікі ад удару COVID-19.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ