МЗС КНР: рашэнне брытанскага ўрада аб забароне абсталявання 5G кампаніі Huawei прыкметна пахіснула ўзаемны давер Кітая і Вялікабрытаніі

2020-07-16 15:59:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Каментуючы рашэнне брытанскага ўрада аб забароне на выкарыстанне абсталявання 5G кампаніі Huawei, 15 ліпеня на прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін адзначыла, што гэтае рашэнне нанясе сур'ёзны ўрон інтарэсам кітайскіх кампаній і пахісне ўзаемны давер у кітайска-брытанскім супрацоўніцтве.

Брытанскі ўрад увёў забарону на выкарыстанне абсталявання кампаніі Huawei пры разгортванні сеткі 5G. Патрабуюць, каб аператары з канца гэтага года спынілі закупку абсталявання ў кітайскай кампаніі, а таксама дэманціравалі абсталяванне, якое ўжо выкарыстоўваецца, да 2027 года.

Хуа Чуньін адзначыла, што пры адсутнасці якіх-небудзь пераканаўчых доказаў, на падставе неабгрунтаваных рызык, супрацоўнічаючы з ЗША, брытанскі бок аказвае ціск на кітайскія кампаніі, а таксама яўна парушае прынцыпы рынкавай эканомікі і правілы свабоднага гандлю. Гэта не праблема для асобнага прадпрыемства або сектара. Гэта праблема палітызацыі эканамічных і тэхналагічных пытанняў. Гэта відавочная пагроза бяспецы кітайскіх інвестыцый у Вялікабрытаніі. Гэтае пытанне звязанае з нашай упэўненасцю ў тым, ці зможа брытанскі рынак заставацца адкрытым і справядлівым. Мы выказваем з гэтай нагоды сур'ёзную занепакоенасць.

Хуа Чуньін падкрэсліла, што Кітай усебакова і сур'ёзна разгледзіць дадзены інцыдэнт і прыме ўсе неабходныя меры для абароны справядлівых правоў і інтарэсаў кітайскіх прадпрыемстваў. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ