​Даклад дзяржаўных ведамстваў КНР: палепшылася грамадзянская свядомасць людзей адносна экалагічнага ладу жыцця

2020-07-16 16:17:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

14 ліпеня 5 дзяржаўных ведамстваў, у тым ліку Міністэрства экалогіі і навакольнага асяроддзя КНР, Цэнтральная канцылярыя па будаўніцтву духоўнай цывілізацыі, у Пекіне сумесна апублікавалі "Даклад аб грамадзянскіх учынках, звязаных з абаронай экалогіі і навакольнага асяроддзя (2020 г.)». Даклад паказвае, што, увогуле, палепшылася грамадзянская свядомасць людзей адносна экалагічнага ладу жыцця.

У параўнанні з леташнімі вынікамі даследавання і вывучэння тэмы, сёлета сітуацыя з рэалізацыяй «зялёнага жыцця» ў Кітаі палепшылася. Напрыклад, працэнт колькасці рэспандэнтаў, якія займаюцца рыформінгам прадметаў побыту для новага выкарыстання, абменьваюцца імі або якія даюць іх у дар іншым, павялічыўся ўдвая, а працэнт грамадзян, што добра разбіраюцца ў сартаванні бытавых адходаў, павысіўся больш чым на 20 працэнтаў.

Даклад таксама адлюстроўвае, што грамадзянскія ўчынкі адносна абароны навакольнага асяроддзя ў розных галінах жыццядзейнасці выяўляліся з прыкметным адрозненнем. Кітайцы параўнальна лепш сталі разбірацца ў такіх пытаннях, як абарона прыроды і экалогіі, нізкавугляродзісты транспарт і эканомія энергарэсурсаў, што прывяло да ўзроўню «адзінства пазнання і дзеяння». А ў некаторых момантах людзі пакуль шмат разумеюць, але менш робяць, гэта датычыцца экалагічна чыстага спажывання, змяншэння колькасці вытворчых выкідаў, сартавання адходаў.

Па выніках даклада, большы працэнт апытаных грамадзян бачыць прыкметныя поспехі ў барацьбе дзяржавы з забруджваннем экалогіі, адзначаючы агульнае паляпшэнне якасці навакольнага асяроддзя ў сваіх гарадах за апошнія тры гады. У прыватнасці, рэспандэнты, якія жывуць у Пекіне, Цяньцзіне і правінцыі Хэбэй высока ацанілі паляпшэнне якасці паветра, а грамадзяне з рэгіёну эканамічнага пояса ракі Янцзы больш адобрылі намаганні па паляпшэнні якасці вады.

Даклад таксама паказаў, што ў спіс актуальных пытанняў, якія выклікаюць найбольшае хваляванне грамадзян, увайшлі: забруджванне асяроддзя адходамі вытворчасці і спажывання, забруджванне паветра, акустычнае забруджванне і забруджванне вадаёмаў. Варта падкрэсліць, што праблема дрэннага паветра зрушылася ў рэйтынгу з першага месца у 2019 г. на другое месца ў бягучым. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ