КНР выступіла супраць эмбарга на ўдзел кітайскіх кампаній у развіцці сетак 5G у Вялікабрытаніі

2020-07-17 16:46:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

КНР выступае рашуча супраць рашэння ўрада Вялікабрытаніі забараніць кітайскім кампаніям удзельнічаць у будаўніцтве сетак 5G. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінкамерцыі КНР Гаа Фэн.

Па яго словах, такая дыскрымінацыйная практыка супярэчыць прынцыпам свабоднага гандлю, за якія заўсёды выступае брытанскі ўрад.

Эмбарга сур'ёзна парушае правілы Сусветнай гандлёвай арганізацыі, падрывае ўпэўненасць кітайскіх інвестараў, негатыўна адбіваецца на гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі, шкодзіць аўтарытэту Вялікабрытаніі і яе статусу ў міжнароднай гандлёвай сістэме, падкрэсліў чыноўнік.

Гаа Фэн адзначыў, што ў цяперашні час кітайскі бок праводзіць ацэнку брытанскай палітыкі, якая парушае прынцыпы свабоднага гандлю. Ён дадаў, што КНР прыме неабходныя меры для рашучай абароны законных правоў і інтарэсаў кітайскіх кампаній.

Ён таксама заклікаў брытанскі бок забяспечыць у доўгатэрміновай перспектыве адкрытае, сумленнае і недыскрымінацыйнае бізнес-асяроддзе для кітайскіх кампаній, якія інвесціруюць у эканоміку Вялікабрытаніі, і падтрымліваць дынаміку здаровага развіцця гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі.

Кантынентальны Кітай і Тайвань павінны разам абараняць суверэнітэт Кітая

Абодва берагі Тайваньскага праліва-гэта часткі аднаго і таго ж Кітая, і яны павінны разам абараняць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць краіны, а таксама агульныя і асноўныя інтарэсы кітайскага народа, заявіла 16 ліпеня афіцыйны прадстаўнік Канцылярыі па справах Тайваня пры Дзяржсавеце КНР Чжу Фэнлянь.

Яна зрабіла гэтую заяву, адказваючы на пытанне журналіста пра выступленне дзяржсакратара ЗША Майка Пампея і каментарыі тайваньскага знешнепалітычнага ведамства па праблеме Паўднёва-Кітайскага мора.

"Кітаю належыць бясспрэчны суверэнітэт над астравамі і рыфамі ў Паўднёва-Кітайскім моры і прылеглымі водамі", – заявіла Чжу Фэнлянь, адзначыўшы, што Міністэрства замежных спраў КНР неаднаразова выказвала сваю пазіцыю па гэтым пытанні і адпрэчвала ўсе памылковыя заявы ЗША.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ