Гарвард канстатаваў "небывала высокі" ўзровень падтрымкі ўладаў у Кітаі

2020-07-17 17:29:59
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У цяперашні час узровень грамадскай падтрымкі ўрада ў КНР дасягнуў "небывалых за два апошнія дзесяцігоддзі вышынь". Да такой высновы прыйшлі даследчыкі Гарвардскага ўніверсітэта, што зладзілі самае працяглае даследаванне грамадскай думкі ў Кітаі, якое працягвалася 13 гадоў: з 2003 да 2016 года.

Калі ў 2003 годзе дзейнасць цэнтральных уладаў падтрымлівала 86% насельніцтва, то да 2016 года паказчык вырас да 93%. Рэзка вырасла папулярнасць уладаў на месцах. У 2003 годзе аб падтрымцы дзейнасці мясцовых адміністрацый заяўлялі 44% насельніцтва, у 2016-м – ужо 70%. Пры ацэнцы дзейнасці мясцовых уладаў усё менш выкарыстоўваюцца вызначэння "абслугоўваюць багатую эліту" або "якія працуюць толькі на ўласныя інтарэсы". Рэспандэнты ўсё часцей сталі адзначаць, што ўлады на месцах "здольныя вырашаць канкрэтныя пытанні" і "працуюць над праблемамі простых людзей".

Тым часам, гарвардскіх даследчыкаў уразіла рэзкае зніжэнне разрыву ва ўзроўнях задаволенасці дзейнасцю ўладаў паміж беднымі і багатымі пластамі насельніцтва. Хутчэй за ўсё, хуткі рост падтрымкі ўлады сярод самых бедных слаёў насельніцтва звязаны з актыўнай працай ўрада па выкараненні галечы, якую плануецца цалкам ліквідаваць ўжо ў гэтым годзе.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ