Рыхтуецца да запуску на Марс ракета-носьбіт " Чанчжэн-5"

2020-07-17 17:35:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Чацвёртая ракета "Чанчжэн-5" ("Вялікі паход-5"), прызначаная для запуску кітайскага першага марсіянскага зонда, у пятніцу была дастаўлена на стартавую пляцоўку касмадрома Вэньчан у астраўной правінцыі Хайнань/Паўднёвы Кітай/.

Маючы адбыцца запуск будзе першым, калі ракета-носьбіт "Чанчжэн-5", якую лічаць найбуйнейшай у Кітаі, будзе ўведзена ў эксплуатацыю пасля трох эксперыментальных запускаў. Як чакаецца, яна адправіць Марсіянскі зонд на пераходную арбіту Зямля-Марс, што таксама будзе першай падобнай місіяй кітайскай ракеты-носьбіта.

Першая кітайская місія на Марс "Цяньвэнь-1" нацэлена на выкананне высадкі на паверхню "чырвонай планеты" і перамяшчэння па ёй, прадугледжаны збор навуковых даных па даследаванні Марса.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ